4.5.08 21:34 - Залаты Асёл і мастацтва![]() |
![]() | Вы праглядаеце журнал Увайсьці Стварыць рахунак на LiveJournal Далей... |
4.5.08 21:34 - Залаты Асёл і мастацтва![]() |
1.5.08 17:12 - Жувтая кнігаДзяцінства ![]() Мары ![]() Жыццё ![]() |
26.4.08 22:36 - Як не трапіць пад цягнік?(Усё пра жаданні цягнікоў ад Залатога Асла)Цягнікі бываюць розныя. Як і дзяўчыны. Яны вязуць з мэтай і без яе. Яны збіваюць вас, раскройваючы вашую галаву, намотваючы кішкі на колы або не збіваюць. У іх салонах вам прапануюць каву або не. Яны існуюць. Іх не цікавіць, што вы іх не чакаеце. Яны проста рассякаюць паветра, чакаючы знайсці спажывы- цела. Бывае дзве стадыі, якія абажаюць цягнікі: 1.Забойства. Крываве. Крыкі. Мітусня. Гудкі. ![]() 2.Міласць. Ну, скажам, спадабалася цягніку дзяўчына. Вочкі і ўсё такое. Тады ён не ідзе. Прымушае паненку чакаць яго. Думаць. Рабіць высновы. ![]() P.S Калі ўжо цягнік забраў паненку з сабой, то яе сукенка застаецца. Сукенкі вельмі патрэбныя настаўнікам па гісторыі. Яны іх мераюць. Мыюць. Пакідаюць сабе. Як памяць. Як архіўны дакумент. Напэўна... ![]() |
24.4.08 15:17 - Ананімная творчасць***Рыцэнзія Залатога Асла на ананімны твор*** Мілы твор, які, відавочна, напісала дзяўчына. Ах, пачуцці, пачуцці… Яны пажыраюць гадзіны, нэрвы, прыгажосць, грошы, зрок, але яны каштуюць гэтага. Яны каштуюць гэтага?.. Прачытайце і ўпэўніцеся, што адказ у гэтым творыку ёсць, але такі неакрэслены… ![]() 17снежня. Панядзелак. Дзіўны дзень. Дзень здарэнняў і прыгодаў. * Макдональдс. Зноў. Піцэрыя, Ананасавы сок. Яна чакае. Чакае з надзеяй. * Нічога не хацелася казаць. Проста маўчала. А дзесьці за вельмі шэрымі будынкамі Ён не падымае слухаўку. Напэўна, проста заняты. * -Значыць, нам проста трэба набухацца! -Вось бачыш! Ты пачала мяне разумець! * Маўчыць. Усмешка прымушае сэрца сціскацца. Так нельга. * -Трэба сабе на будзённыя дні дзяўчыну завесці… -А па выходных з іншай тусіць?!? - Ну да! =) -… * Маўчыць. Усміхаецца. Не разумею. |
18.4.08 22:28 - Залаты Асёл і "Кактэль Молатава"А па-сутнасьці, чым ёсьць чалавечае жыццё? У сэнсе арыфметыкі. Проста сума нейкіх дзеяньняў, актаў, учынкаў, падзей, звычайных нават рухаў. Колькасьць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсьць, або- у рэшце рэшт- гадзінаў сну, ужытых таблетак, ці гадзіньнікаў, якія меў, плюс- колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую скрынку, лічба выпітых кубкаў кавы, келіхаў, келішкаў, куфляў. |
8.4.08 18:42 - Жыццё Залатога АслаУ Залатых Аслоў вясною заўсёды смаркаты нос. Яны шмыргаюць ім ў аўтобусах, кавярнях, на ўроках, на вуліцы, у метро- паўсюль! *** Іх насы чырванеюць, апухаюць. кішэні ў Залатых Аслоў забітыя насоўкамі. голас нагадвае бурчанне. *** Пахі зліваюцца ў суцэльнае нішто Смак кавы надае языку колер, але не пакідае сваёй душы ў роце *** Калі вы бачыцеЗалатога Асла ў саплях, то ўцякайце хутчэй(!!!), бо ён жа яшчэ і чхаць умее! |
4.4.08 21:38 - Эпілог казачкі, хі-хі-хіА пасля яму стала добра. Цеплыня разлілася па яго старому(жарт)целу. ![]() І ён прымроіў яе. ![]() Ах, як хутка ляціць час конец! Ну, як вам? |
2.4.08 19:08 - Залатога Асла ўгробяць за кампраматСядзіць хлопчых. Гадоў 20-25, карацей, скончыў ён універ і засумаваў па нечым... ![]() Вырашыў заправіць добры настрой нядобрым рэчывам ![]() |
1.4.08 18:26 - Маніфест несусветнай хлускіЯ зараз спазнюся на аўтобус, што стане прычынай спазнення на метро і, як вынік, адзін чалавек доўга-доўга будзе злавацца, але... Я ж павіна зрабіць уводны запіс, так сказаць, павітацца. Магчыма, і не павінна, але, у пэўнай ступені, сама хачу. Прывітанне! Як справы?(запытаецеся вы) Добра!(адкажу я) А ў вас як?(тут ужо, выбачайце, але я за вас адказваць не буду=)) |