Home

Рэклама

Наладка

Залаты асёл

сябрыкі

17.12.09 00:16 - [info]abrykos - Андрусь Такінданг: “Пытанне выбару”



-- Па адной лініі мае бабулі-дзядулі беларусы, па другой -- паходзяць з Рэспублікі Чад. Тут ужо ўзнікае пытанне выбару чалавека. Я выбару ніколі не рабіў, проста я жыву ў гэтай краіне, шаную сваю сям'ю і мне не абыякава, што тут адбываецца. Праблема выбару можа з'явіцца, калі ў чалавека ёсць нейкія ваганні, а калі ён арганічна жыве тут, працуе тут, знаходзіцца на гэтай зямлі і цалкам яе адчувае, то пытання выбару ў яго проста не ўзнікае.

Увесь тэкст.

16.12.09 23:13 - [info]rubleuskaja - Забытыя словы, забытыя рэчы... (працяг)

Наступны фрагмент супольнага з дачкой праекту.

Стары інсургент

Мы запалім пахавальныя свечкі.
Пад нагамі – футра срэбнай лісіцы.
У высокіх кубках пеніцца вечасць
З пахам верасу і свежай ігліцы.
Пад вакном – віжы, віжы – за дзвярыма,
І карэта з дзверцай закратаванай
Пад’язджае, як Атыла – да Рыму,
Да сядзібы нашай абрабаванай.
А пакуль што вогнік скача ў каміне,
Футра белае – з чырвоным адценнем,
А пакуль што любы край не загіне,
Засцянковым створаны летуценнем.
Срэбным колерам лісіцы загнанай –
Мае скроні… Колер зімняе буры…
Вып’ем келіхі свае, мая панна!
Шаблю продкаў не хаваюць у куфры.

16.12.09 22:21 - [info]i_love_zimbabve

Тое, што нас не забівае, робіць мацней. Я не памерла, значыць, стала мацней :)
толькі вось нафіга мне гэта патрэбна зараз...

16.12.09 21:17 - [info]rycyna

Усё роўна адбудуцца танцы мінус 27 заўтра абяцалі.

16.12.09 15:25 - [info]adam_hlobus - ART-HLOBUS

108.67 КБ

Адам Глобус “Восень. Гаражы ў прывакзальным двары” 2009 год.
Палатно, акрыл, 500х800 мм.

16.12.09 15:24 - [info]adam_hlobus - ART-HLOBUS

109.78 КБ

Адам Глобус “Восень. Гаражы ў прывакзальным двары” 2009 год.
Палатно, акрыл, 500х800 мм. Фрагмент.

16.12.09 15:20 - [info]adam_hlobus - ART-HLOBUS

103.75 КБ

Прывакзальны двор, у якім знаходзіцца мой офіс,
даволі панылы, а часам і змрочны, але я яго ўсё адно вельмі люблю.
Надараецца, што падоўгу стаю ў ім і разглядаю
таполі, будынкі, жалезныя гаражы, галубоў, драцяныя платы…
Гэта фотаздымак майго двара,
а вышэй карціна:

Адам Глобус “Восень. Гаражы ў прывакзальным двары” 2009 год.
Палатно, акрыл, 500х800 мм,

напісаная з таго ж самага месца.
Цэтлікі:

16.12.09 11:12 - [info]rubleuskaja - Яшчэ з праекту "Забытыя словы, забытыя рэчы..."


Парцалянавая пастушка

На каміннае паліцы так высока, так спакойна.
Мерна тахкае гадзіннік,
пыл кладзецца на падлогу.
Не шапчы, што ў іншым свеце
свежы вецер, светла, зорна.
Не шапчы, што на паліцы
не спазнаць сябе, ні Бога.
Парцалянавае цела
разбіваецца так легка
Разам з лялечнай красою і маленькім нашым шчасцем.
І ў аповедзе жыццевым
застануцца, як апостраф --
Нат не літара, не слова-- выбітныя нашы страсці.
І таму -- куды спяшацца!
Ціха дзынькае званочак
Музыкальнага куфэрка,дзе захоўваюцца зоркі.
А інакшых не пабачаць парцалянавыя вочы.
І чаго ты, камінар мой,
плачаш горка, гэтак горка?
Ад таго, што недзе -- вецер,
недзе -- месяц, недзе -- воля?
Ад таго, што, як ні пніся быць найпершым над другімі,
А рукі дзіцячай дотык выпадковы-- і не болей --
І асколкі на падлозе,
а душа, як пыл, над імі.

15.12.09 23:46 - [info]adam_hlobus

2009. Ядзя і трыццаць італьянцаў

“Тата, у нас дома трыццыць італьянцаў…” – вясёлым голасам паведамляе дачка. “Толькі трыццаць?” – перапытваю ў Ядзі. “Можа і трыццаць пяць, я іх не лічыла! Яшчэ ў нас столькі ж не італьянцаў. Званю, каб расказаць табе смешнае пра аднаго ідыёта! Слухай… Я стаю каля барнай стойкі і разліваю напоі, а Эмануэле вялізным цесаком стругае свіны кумпяк. Я адказваю за выпіўку, Эмануэле закуску падае. Падыходзіць нейкі ідыёт і кажа… У вас тут на сценах карціны Глобуса вісяць! Я хітаю галавою і разліваю тэкілу па чарачках. Вы ведаеце, якая скаціна гэты Глобус? Каб вы ведалі якая ён скаціна, вы б ніколі не павесілі ў сваім доме ніводнай ягонай карціны! Ён, калі вучыўся ў акадэміі, хадзіў з нататнікам і запісваў усё і пра ўсіх! Ён запісваў кожны пачуты сказ, кожнае пачутае слова, а потым узяў і ўсё паназапісванае ўставіў у кнігу! Ну хіба прыстойны чалавек так робіць?.. Тата, бываюць жа на свеце такія ідыёты! Твар у мяне змяніўся так, што нават Эмануэле заўважыў. Ён у мяне пытаецца, што гаворыць гэты чалавек? Я пераказваю яму, па-італьянску зразумела, словы ідыёта. А-а-а! Крычыць Эмануэле! А-а-а! І ўзмахвае цесаком. Тут набеглі не італьянцы, пачалі выбачацца за ідыёта, якога хуценька вывелі з нашага дома. Ты не ведаеш, хто гэта такі?” – “Ядзь, з трыццаці пяці італьянцаў я ведаю толькі Эмануэле і ягонага сына! Астатніх я не бачу! Я ж на працы сяджу! Можа я нікога з іх не ведаю зусім…” – “Ведаеш, ведаеш ты іх! Тут табе прывітанне перадавалі Крыштаповіч і Дубінін! А хто такі Дубінін?” – “Ён у часопісе “Бярозка” мастаком працаваў, пасля Міхала Анемпадыстава. Зараз ён у Італіі працуе. Слухай, Ядзь, і асцярожна вы там з цесаком! Скажы Эмануэле, што я сказаў!”
Цэтлікі:

15.12.09 21:12 - [info]liaska

pencil
by [info]cactusnetu

у мяне усё добра, жыву!
менавіта праз усе падзеі, якія адбыліся ў апошні час, я знайшла сэнс
усё вельмі вартае, варта рабіць тое, што робіцца
і наперад )

а пакуль што я ў Нямеччыну

15.12.09 20:24 - [info]adam_hlobus

Пра лічбы вялікія і малыя

Ёсць у лічбах вялікая прыгажосць, адзін круглы нуль можа зачараваць. Сёння лічбы сыплюцца чалавеку на галаву, нібыта цукар-пясок з дзіравага пакета. Мільёны даляраў, мільярды рублёў… З тэлевізара, з радыё, з кампутара на цябе сыплюцца і сыплюцца неверагодна вялізныя лічбы. Пуставокія і жалезнагалосыя дзядзькі ды цёткі выхваляюцца лічбамі. Яны сапраўды вераць, што той, хто назаве большую лічбу, той і толькі той мае рацыю. Здавалася б, безсэнсоўна расказваць чалавеку пра мільярды еўра, калі ў кішэні гэтага чалавека дваццаць тысяч беларускіх рублёў. Не! Гэтыя, якія з мільёнамі ды мільярдамі, наймаюць клоуна, які кажа, што трэба аддаць тысячу за латарэйны квіток, і займець магчымасць выйграць мільён! Слабы і сквапны аддае апошняе, бо таксама верыць у мільёны ды мільярды. Сыплюцца і сыплюцца лічбы… А я люблю нуль і васьмёрку, якая ляжыць на баку.
Цэтлікі:

15.12.09 14:26 - [info]rycyna - Wilkommen, mr. Chance!

Паўтараў і буду паўтараць - будучыня за Кірылам Атаманчыкам! Ён любіць свой народ, сяброў і унівэрсытэт... Ён адказвае на любыя, нават самыя ідыёцкія камэнты... Ён умее размаўляць зь іншапланетнікамі... У ім проста немагчыма западозрыць злую волю... Ён просты і элегантны, як дзіця прэрый... Важдзёў многа, а індзейцаў мала... Дайош індзейцаў у студыю!

Год таму сачыў за (хіба першым у гісторыі) "беларускім" блогам у замежных СМІ. Блог Наталлі Сідорык на чэскім aktualne.centrum.cz памёр і не пакінуў сьледу :(. Жадаю сп. Атаманчыку лепшае будучыні на Delfi.

15.12.09 15:18 - [info]prytkayarys - U2

хочу на U2

120 билетов в подарок на U2 и Metallica можно получить в журнале
[info]golubchikav

15.12.09 14:13 - [info]ja_ryw

вот уже месяц наш кот женского полу ходит безымянницей.
вчера одним прыжком в чатовое окошко выдала "куйпец23".
так и порешили.

15.12.09 14:58 - [info]adam_hlobus - ART-HLOBUS

26.61 КБ

Адам Глобус "Жанчына ў мужчынскай кашулі" 2009 год.
Папера, фламастар, акрыл 290х205 мм.
Цэтлікі: ,

14.12.09 22:00 - [info]radasc - 14

здавалася, сенняшнее "не_шансуе" пачалося яшчэ ў палову на 1 ночы, калі маці правярала квіток "суперлото" (яна яго купіць толькі таму, што ёй стала шкада жанчыну, якая іх прадавала).
праспала.
спазнілася на электрычку а 10, прыйшлося ехаць на маршруке (у мяне фобія на іх).
здаецца даехала, увесь дзень сумавалі, зноў на літаратуры вялялі..
сумна неяк.
пакуль не даехала да фізфаку:)
інтэрв'юшка са Знарокам яшчэ тая нечаканасць, дакладней, сама размова баць (можна таксама буду так называць?) была нечаканай ды смешнай)
толькі невядома, што з гэтым рабіць?
хлопцы, Вам дзякуй:)

14.12.09 21:50 - [info]adam_hlobus

2009-1933 Тата і падушка

Люблю сваю падушку. Часам, мне здаецца, што мая падушка жывая і разумная, і ў яе нават ёсць маленечкая душа. Жарт, зразумела. На чужых падушках я сплю кепска. Нават у шыкоўных гатэлях некалькі начэй даводзіцца прывыкаць да падушак. Адзіныя, на якіх мне спалася добра, былі падушкі бабы Броні ў нашай вясковай хаце з земляным токам замест падлогі. На тых вялікіх падушках мне спалася салодка і глыбока. Можа таму я ніколі не здіўляўся гісторыі, што днямі зноў згадала мама. Гісторыя тая пра тату і ягоных хросных бацькоў. Тата нарадзіўся позняй восенню, на Дзяды. У той год снег лёг рана. Таму дзіця, якому было толькі тыдзень, павезлі хрысціць на санях. Баба Броня спяшалася пахрысціць сына, бо баялася, што ён не выжыве і памрэ няхрышчаным. У Варакомшчыне такіх няхрышчаных дзяцей хавалі не на могілках, а на могліцах. Месца тое на беразе рэчкі Ятранкі я добра памятаю. Ніякіх капцоў і помнікаў на ім не было, адно выкладзеныя са скочак блякла-зялёныя крыжыкі на дзірване. Вясковыя кабеты, ідучы з працы, часам спыняліся і моўчкі стаялі на могліцах, згадваючы сваіх нехрышчоных дзяцей нябожчыкаў. Каб якія мужчыны стаялі на могліцах, я не бачыў. На могліцах было цяжка. Таму і спяшалася баба Броня, таму і паклала сына ў падушку, а падушку занесла на сані. Калі хросныя, ліха на іх, бо ўсю дарогу яны працалаваліся, прыехалі на царкоўны падворак, дык падушкі на возе не было. Давялося ім вяртацца. Падушка з дзіцёнкам, дзякаваць лёсу, знайшлася на скрыжаванні ў прыдарожным сумёце. Тату майго Чэся, хуценька пахрысцілі, і прывезлі з царквы дамоў. Ні баба Броня і дзед Ладзімер два гады нічога не ведалі пра згубленую падушку. А праз два гады хросны бацька майго таты сказаў бабе Броне: “Глядзі ты! Бегае твой Чэсік, вырас і бегае! Мы ж думалі, што не выжыве. Думалі, што застудзіўся і хутка памрэ. А ён, глядзі ты на яго, бегае…”
Цэтлікі:

14.12.09 19:18 - [info]abrykos - Словы, якія мы інтэрпрэтуем

Распавядаю знаёмай пра свае густы і прыхільнасьці што да сучаснай беларускай прозы. Міма праходзіць знаёмы, чуе кавалак маёй фразы, і камэнтуе:

-- Пасьпяховы літаратар топіць калегаў па цэху.

14.12.09 18:57 - [info]abrykos - Тролінг ён і па-за інтэрнэтам тролінг

Прафэсійны троль -- не той, хто шмат "працуе" (восьлік таксама працуе, а толку для яго?).

Прафэсійны троль той, хто адной фразай дасягае патрэбнага яму эфэкту.

***

Якое слова можа быць антонімам тролінгу?

14.12.09 17:46 - [info]rubleuskaja - Забытыя словы, забытыя рэчы...

З сумеснага праекту "Забытыя словы, забытыя рэчы", майго і дачкі, Веранікі Шніп (Выявы -2009)
* *
Правінцыя… Непазбежная, быццам смерць.
У салоне свецкім гараць залатыя свечкі.
Тут усю Беларусь прадстаўляе адзін паэт,
Незаўважны, самотны, нібыта зімовы вечар.
Ну а што гаварыць?
Тут нават крычаць – дарма…
Менуэт, мазурка…
А потым – гуляць у фанты.
І заўсёды ў пары з іншым таньчыць Яна,
Гнуткая, быццам вярба
ля бацькоўскай хаты.
Цені слізгаюць па сценах, нібы гады,
Што правялі ў спадзеве на незалежнасць.
Воск, што калісьці ў сотах быў залаты,
Стыне лужынкай,
брудны, нібыта грэшны.
Хутка, як свечка, гэты свет аплыве.
Нібы васковыя, знікнуць сцены палаца.
Першым, вядома, на плаху пойдзе паэт.
Паэтаў, нават маўклівых, усе баяцца.
Касіянерскім лязом саржавеў той век.
Пані ў жалобе ў гародчыку песціць кветкі.
Правінцыя…След ад калёс на сухой траве….
Паэт нарадзіўся.
Але ён яшчэ маленькі.



Распрацавана LiveJournal.com

Рэклама

Наладка